Кошык

Загрузка...

BEL

Сымона дэ Бавуар і Беларусь: Дэкаляніялісцкія і фэмінісцкія эсэ

Пытаньні, якія Сымона дэ Бавуар ставіла па-француску, гучаць аднолькава востра на ўсіх мовах. Гэтая кніга — канцэнтраваныя ўводзіны ў сусьвет мысьляркі і асэнсаваньне ейнай фэмінісцкай, палітычнай і атэістычнай думкі. Дэ Бавуар, прачытаная празь беларускую і агульнаэўрапейскую прызму, паўстае як актуальная суразмоўніца сучаснай Беларусі.

Словазлучэньне „Сымона д Бавуар і Беларусь“ гучыць прыблізна гэтак жа, як „Сымона дэ Бавуар і Акіянія“, ці нават „Сымона д Бавуар і Марс“, — утапічна, неўяўляльна ці, прынамсі, штучна, прыцягнута за вушы. Але за гэтай штучнасьцю і нібыта надуманасьцю месьціцца цікавая тэма. Гаворка ня проста пра Сымону де Бавар ды ейны уплыў на Беларусь, на ейнае культурнае і фэмінісцкае інтэлектуальнае поле, а пра заўсёдныя складанасьці дыялёгу паміж Беларусьсю і Францыяй — як за імпэрскім (расейска-савецкім) часам, так і пазьней.

Старонка: 112
Выдавецтва: Skaryna Press
Год: 2026