€ 25.00
Час second-hand
Завяршальная, пятая, кніга знакамітага мастацка-дакументальнага цыкла «Галасы Утопіі» Святланы Алексіевіч, лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2015 года «за шматгалосую творчасць — помнік пакуце і мужнасці ў наш час».
«У камунізму быў вар’яцкі план, — расказвае аўтарка, — перарабіць “даўняга” чалавека, састарэлага Адама. І гэта ўдалося… магчыма, адзінае, што ўдалося. За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асаблівы чалавечы тып — homo soveticus. Адны лічаць, што гэта персанаж трагічны, іншыя называюць яго “саўком”. Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён добра мне знаёмы, я побач з ім, плячо ў плячо, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, бацькі, сябры». Сацыялізм скончыўся. А мы засталіся.
24 лютага 2022 года пачалася вайна ва Украіне. Мы зразумелі, што былі наіўныя, думаючы пра канец камуністычнай ідэі і «чырвонага чалавека».
Сёння «чырвоны чалавек» бамбіць Харкаў, Кіеў…
Пераклад з з рускай Кацярыны Маціеўскай.

