Мінуўшчына, якая паўтараецца
Прошедший многократный раз
Герой рамана аднаго з найпапулярнейшых пісьменнікаў сучаснай Літвы Геркуса Кунчуса (нар. у 1965 г.) — сумуючы ў Парыжы літоўскі інтэлектуал багемнага кшталту. Яго назіранні, разважанні і каментары адносна французскай сталіцы і яе жыхароў складаюць змест кнігі.
Парыж у апісанні аўтара спачатку выклікае здзіўленне, якое пераходзіць у ўсмешку, а затым змяняецца неўтаймоўным смехам. Раман Кунчуса — гэта сапраўдны феерверк іроніі, сарказму, гротэску. Яго чытаеш, не адрываючыся, атрымліваючы асалоду ад мовы і стылю аўтара.
Кунчус умела паказвае камічны бок многіх звыклых з'яў, каштоўнасцей і ўстаноў. Гэта дапамагае нам развітвацца і з нашымі недахопамі, і з нашым мінулым. Ва ўсякім выпадку, з тым у гэтым мінулым, з чым варта развітацца.







