€ 27.00
Я ўмею падаць
Я умею падать
Лізе семнаццаць, яна жыве ў Горадзе з мамай, татам і двума малодшымі братамі, вучыцца ў школе, гуляе ў «Што? Дзе? Калі?» - Увогуле, самая звычайная дзяўчынка. Яшчэ яна - лятучы карабель, яе браты - вулкан і алхімік, а лепшая сяброўка - скрыпачка, хоць іграе на віяланчэлі. Героі рамана "Я ўмею падаць" жывуць у альтэрнатыўным свеце, дзе ў кожнага ёсць свой асаблівы тып. Але гэты свет, нажаль, шмат у чым падобны да нашага. Настолькі падобны, што там, гэтак жа, як у нас, у лютым 2022-га суседняя краіна (падобная на Расію) урываецца ва Украіну і ўключае над ёй Машыну вайны. І гэтак жа, як у нас, выратаваннем людзей, якія трапілі ў бяду, займаюцца ў першую чаргу іншыя людзі — валанцёры.
Некаторых герояў і месцы з гэтага рамана можна сустрэць у кнізе "Зламаны час", яе таксама напісала Наталля Крупеніна. Яшчэ адна яе кніга - "Як прыгатаваць пірог з лічбаў" - займальны дзіцячы нон-фікшэн аб інфармацыі і дадзеных. Па адукацыі Крупеніна лінгвіст, а па прафесіі - рэдактар і аналітык. У аснове гэтай фантастычнай кнігі - рэальны асабісты вопыт: Наталля жыве ў Рызе і ў 2022 годзе яна разам з іншымі валанцёрамі таксама дапамагала бежанцам з'язджаць з Украіны.