RUS
€ 19.00
Ліліенблюм
Лилиенблюм
"Ліліенблюм" - зусім невялікая кніга, яе можна прачытаць за адзін вечар. Аднак пад яе вокладкай знойдзецца шматлікае:
белы горад ля цёплага мора
даўняя зімовая Масква
маладосць, смерць, старасць
каханне, страта, памяць
шчасце, горыч
таямніца
- і нечаканы паварот, пераварот у фінале, пасля якога ўсё апавяданне становіцца іншым.
"Ліліенблюм" - кніга дзёрзкая, кранальная, нахабная, далікатная. Яна пахне і юнымі лілеямі, і восеньскім лісцем. Яе хочацца паставіць на паліцу паміж «Адой» Набокава і «Александрыйскім квартэтам» Лорэнса Дарэла.







