BEL
€ 18.00
Гісторыі пра адважнага рыцара Тэнксалота і дракона містара Кайндлі
Герой аповесці Гінтараса Граяўскаса адпраўляецца на пошукі дракона, каб яго забіць, бо гэта лагічна і натуральна, калі ты завешся рыцарам. Тваё атачэнне патрабуе ад цябе канвенцыйнага дзеяння – забойства. Гэта экзамен, які належыць здаць грамадству, каб цябе прызналі за таго, кім ты заяўлены. Але «штосьці пайшло не так».
Два антаганісты – рыцар і драконы – замест таго, каб біцца, пачынаюць размаўляць. Чытач робіцца слухачом захапляльных гісторый, у якіх рэальныя гістарычныя падзеі і персанажы пераплятаюцца з фантазіямі, поўнымі гумару і філасофіі.







