€ 20.00
На небе нікога
На небе никого
"На небе нікога" - гэта спалучэнне мастацкага і дакументальнага. Застаючыся на тэрыторыі літаратуры, мы падкрэсліваем важнасць і актуальнасць рэальнай вайсковай гісторыі. Мы аб'ядналі гэтыя дзве мовы, два светы, дзве паловы кнігі, каб сінтэзаваць новы спосаб казаць пра тое, для чаго зараз асабліва цяжка падабраць словы.
Ксенія Букша напісала 33 перакліканыя гісторыі пра розных людзей, ваенных і грамадзянскіх, акупаваных і эвакуіраваных, мужчын і жанчын, дзяцей і старых, савецкіх і нямецкіх, польскіх і амерыканскіх.
Усе раздзелы з'явіліся ў выніку перапрацоўкі мноства рэальных успамінаў і дзённікаў савецкіх, нямецкіх, амерыканскіх удзельнікаў і сведкаў вайны. Рэальныя сытуацыі, дэталі жыцьця таго часу немагчыма прыдумаць, іх можна толькі знайсьці. Усе персанажы выдуманыя, але галасы ў іх сапраўдныя.
Артур Бондар абраў са сваёй вялізнай калекцыі 113 фатаграфій. Гэта дакументальныя кадры, яны не служаць ілюстрацыямі, але, змешчаныя ў кантэкст мастацкай прозы, складаюцца ў паралельнае апавяданне.
Нейкія з фатаграфій маюць аўтара і перадгісторыю, нейкія ананімныя; пра некаторыя можна з дакладнасцю да гадзіны сказаць, калі яны былі зроблены, пра іншыя ж можна толькі рабіць здагадкі. Гэта вялізны аб'ём дакументальных сведчанняў, які абавязкова павінен убачыць свет - так нарадзілася ідэя кнігі аб вайне з сапраўднымі кадрамі.