€ 11.00
Балканскі Дэкамерон
Балканский Декамерон
Аблашчаныя сонцам Балканы, празрыстыя хвалі Адрыятыкі… Павабная карцінка, пра якую так добра марыць хмурнымі днямі ў офісе. А што, калі застацца там не на кароткія дні водпуску, а назаўжды? Што, калі паспрабаваць знайсці сваё месца сярод гэтай неверагоднай прыгажосці, сярод гэтых людзей з ганарлівымі профілямі рымлян, гэтага жыцця - такім яркім і такім пякучым?
Гераіня рамана разам са сваімі сяброўкамі так і зрабіла. Яны ўглядаюцца ў гэтую балканскую рэчаіснасць, панадлівую і чужую, адчуваюць радасць знаходак і горыч страт. А калі ў гэтым жыцці з'яўляецца Ён, калейдаскоп пачуццяў становіцца, здаецца, невыносным…
"Балканскі Дэкамерон" - рэдкі ў наш час "раман пачуццяў", дзе чытач бачыць свет вачыма гераіні. І свет гэты аказваецца складаным і зачаравальным, гасцінным і цяжкім для разумення - як і самі Балканы.








