BEL
€ 12.00
Шкляное дзіця
На радзіме дакументальны раман Маар’і Кангро «Шкляное дзіця» назвалі адной з самых цяжкіх, але і адной з найлепшых эстонскіх кніг. У творы няма мяжы паміж прыватным і публічным. Некалькі замежных краін, палітычныя крызісы, літаратурныя кірмашы пыхлівасці — фон, на якім гераіня спускаецца ва ўласнае пекла і дае яго дакладную картаграфію, не хаваючы дэталяў, імёнаў і не адводзячы позірку ад катастрофы. Гэтая кніга гаворыць з чытачом ясна, адкрыта і адстаронена ад уласнай эмоцыі, але няма пэўнасці ў тым, што будзе адбывацца з эмоцыямі чытача.







