RUS
€ 12.00
Старыя і новыя паштоўкі з таго свету
Старые и новые открытки с того света
"Старыя і новыя паштоўкі з таго свету" - зборнік кароткай рытмізаванай прозы Франка Армініё, у чыім мастацкім свеце жыццё і смерць складаюць натуральныя часткі чалавечага існавання. У сваіх тэкстах Армініё бярэ на сябе функцыю своеасаблівага паштальёна, які дастаўляе паштоўкі з таго свету. Кароткія пасланні, якія ўвайшлі ў зборнік, адлюстроўваюць перадсмяротныя імгненні - апошняе дыханне, апошні погляд, апошняе жаданне, апошні жэст, - прыміраючы чытача з тленнасцю жыцця за кошт вечнага мастацтва.








