RUS
€ 16.00
Minima moralia. Развагі з пашкоджанага жыцця
Minima moralia. Размышления из поврежденной жизни
Упершыню на беларускай мове выходзіць кніга выбітнага нямецкага мысляра XX стагоддзя Тэадора Адорна (1903–1969), напісаная ім у эміграцыі падчас Другой сусветнай вайны і ў першыя гады пасля яе заканчэння. Названая па аналогіі з «Вялікай этыкай» («Magna moralia») Арыстоцеля, гэтая кніга ўяўляе сабой зусім не сістэматычны філасофскі твор, а калекцыю востракрытычных фрагментаў.
Як змест, так і форма гэтых фрагментаў адлюстроўваюць несуцяшальны погляд Адорна на познакапіталістычнае грамадства, у якім чалавечы досвед раздрабняецца, рассыпаецца і губляе ўсякія арыенціры.








