€ 25.00
Чарнобыльская малітва
Чернобыльская молитва
Галоўнай тэхнагеннай катастрофе XX стагоддзя прысвечана чацвёртая кніга знакамітага мастацка-дакументальнага цыкла «Галасы Утопіі» Святланы Алексіевіч, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2015 года «за шматгалосную творчасць – помнік пакуце і мужнасці ў наш час».
«Супалі дзве катастрофы: касмічная - Чарнобыль, і сацыяльная - сышоў пад ваду велізарны сацыялістычны мацярык. І гэта, другое крушэнне, зацямніла касмічнае, таму што яно нам бліжэй і больш зразумела. Тое, што здарылася ў Чарнобылі, - упершыню на зямлі, і мы - першыя людзі, якія перажылі гэта».
“Чарнобыльская малітва” публікуецца ў новай аўтарскай рэдакцыі – кніга павялічылася на траціну праз адноўленыя фрагменты, выключаныя з ранейшых выданняў па цэнзурных меркаваннях.