Кар'ера Мікадзіма Дызмы
“Кар’ера Мікадзіма Дызмы” — махлярскі раман 1932 года польскага пісьменніка беларускага паходжання Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча. Дзеянне адбываецца ў Польшчы часоў Юзафа Пілсудскага: сталічнай Варшаве і маёнтку заможнага землеўласніка Кабарова пад Гродна. Галоўны герой — правінцыял, чалавек без адукацыі, выхавання, прынцыпаў і асаблівых здольнасцей, гультай, прайдзісвет — воляю камбінацый становіцца не абы-кім, а старшынём Нацыянальнага Збожжавага Банку. Дзякуючы свайму метаду — меней гаварыць і болей падслухоўваць — Дызма выдае чужыя думкі за свае і робіцца сваім сярод арыстакратыі, атрымлівае ўласныя грошы, каханне жанчын і ўсеагульную любоў як уладальнік “моцнай рукі”. Прэзідэнт Рэспублікі ў крызісны момант прапануе яму ўзначаліць урад…
Падобныя кнігі

€ 16.00

€ 13.00

Трэба ўявіці Сізіфа шчаслівым. Хронікі беларускага інтэлектуала
Няма ў наяўнасці

€ 11.00

Малая падарожная кніжка па Горадзе СОНца
Няма ў наяўнасці

€ 15.00

Павятовыя соймікі ў сацыяльна-палітычным жыцці ВКЛ
Поветовые сеймики в социально-политической жизни ВКЛ
€ 24.00

Няма ў наяўнасці