€ 10.00
Імгненная смерць
Мгновенная смерть
Апоўдні 4 кастрычніка 1599 года на грамадскай тэніснай пляцоўцы на п'яцца Навона ў Рыме сустракаюцца два незвычайныя супернікі. Адзін з іх — вядомы мастак з Ламбардыі, чыя творчасць назаўсёды зменіць уяўленні сучаснікаў аб жывапісе. Другі — малады паэт, які ў будучыні стане адным з асноўных прадстаўнікоў залатога веку іспанскай літаратуры.
Раман-прыгода прадстаўляе знаёмых герояў (Галілея, Караваджа, Кеведа, Картэса і многіх іншых) у новым святле. Ён кідае выклік усяму, што мы ведаем аб еўрапейскім каланіялізме, гісторыі, мастацтве і сучаснасці.
Кніга атрымала прэстыжную Прэмію Эрральдэ ў Іспаніі (2013), Міжнародную прэмію Елены Панятоўскай у Мексіцы і Прэмію Барселоны. Яна перакладзена на некалькі моў.
Альваро Энрыге (нар. 1969) — пісьменнік, літаратурны крытык, выдавец. Ён выкладаў у Нью-Ёркскім, Прынстанскім, Калумбійскім універсітэтах, а таксама ў Універсітэце Мэрыленда. Нарадзіўся ў Гвадалахары (Мексіка), жыве ў Нью-Ёрку.