€ 27.00
Бізнес-план
Business Plan
Нарэшце гэта адбылося: «Business Plan» Мілеты Міятавіч — наша першая сапраўдная афсетная кніга! Сапраўдны масіўны том — паўнаколерны, з выкарыстаннем колераў Pantone, — які ўвасабляе пяць гадоў стварэння калажных ментальных карт, інтэлектуальных пошукаў і мазгавых штурмаў паэткі, што пачала пісаць вобразамі. Пяць гадоў пагружэння ў самую доўгую ноч на Поўначы, дзе ніколі не свеціць сонца. Пяць гадоў перабірання знойдзеных выяваў і іх трансфармацыі ў станы сну ды ценявыя «я», вывядзення фону на пярэдні план і факусавання на прамежкавых момантах — на ўсіх гэтых гуках: грукаце і выбухах, свісце і пстрычках, кроплях і струменьчыках. Працягвай працаваць — і вобразы самі адкрыюцца табе, прыйдуць па цябе, кінуцца да цябе. Працягвай працаваць — і план раскрыецца, стане тым, кім ты ёсць насамрэч.
«Business Plan» Мілеты Міятавіч — першая з трох кніг, выдадзеных у межах нашага сумеснага праекта ZOO Bindery пры фінансавай падтрымцы ЕС і Kulturrådet.
Падобныя кнігі

Гандляры культурай: Кнігавыдавецкі бізнес у XXI стагоддзі
Торговцы культурой: Книгоиздательский бизнес в XXI веке
€ 25.00

Рэальная стратэгія: Як планаваць толькі тое, што можна ўвасобіць
Реальная стратегия: Как планировать только то, что можно воплотить
€ 17.00

Кіраўнічыя канцэпцыі і бізнес-мадэлі. Поўнае кіраўніцтва
Управленческие концепции и бизнес-модели. Полное руководство
€ 16.00




