RUS
TAT
€ 17.00
Су*
Што мне больш за ўсё не падабаецца ў жыцці - браць тэлефонную трубку, а ў ёй просяць кагосьці паклікаць да тэлефона, і табе трэба адказаць: ён памёр ці яна памерла (таму што ён памёр ці яна памерла). І пачынаеш часам плакаць, і людзі з таго боку пачынаюць часам плакаць (такую рэакцыю выклікае смерць). Аднойчы мне патэлефанавалі з падатковай, і туды ўжо нельга было плакаць, і яны самі такія сухія (хоць крыху здзіўлення слізганула ў голасе), а я малайчына, сказала і не заплакала, але трубку кінула злосна - быццам гэта яны вінаватыя.









