€ 13.00
Я — тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер
Раман-лабірынт, які нагадвае адначасова падарожжа Дантэ ў пекла, плаванне Адысея дадому і камп’ютарную гульню-блукалку, у якой трэба адшукаць выйсце і выжыць. Сустрэчы з памерлымі сябрамі і вядомымі асобамі: Улдысам Бэрзіньшам і Алесем Родзіным, Андрэем Бітавым і Эдвардам Мункам, Янкам Брылём і Джэймсам Джойсам — шлях героя ў загадкавай капсуле часу будзе пакручастым, яму давядзецца сутыкнуцца з уласнымі страхамі і спазнаць самога сябе.
Зміцер Вішнёў — паэт, празаік і мастак і выдавец. Адна з самых уплывовых асобаў на незалежнай культурнай сцэне Беларусі і са сваімі празаічнымі тэкстамі, эсэ і вершамі — адзін з самых адметных галасоў сучаснай беларускай літаратуры.







