€ 18.00
Апавяданні Фата-Марганы
Рассказы Фата-Морганы
Апавяданні Джонатана Літэла, упершыню апублікаваныя выдавецтвам Fata Morgana, — гэта не столькі ўзоры кароткай прозы аўтара знакамітага рамана «Дабрадзейніцы», за які ён у 2006 годзе атрымаў Ганкураўскую прэмію, колькі чарговы плён яго даследаванняў трансгрэсіўнай рэальнасці.
Відавочна, не жадаючы прывязваць сябе да канкрэтнага медыя, Літэл фіксуе гэтую рэальнасць то ў журналісцкіх рэпартажах, то ў мастацкай прозе, то ў дакументальным кіно. Гэтая рэальнасць заўсёды пранізаная гвалтам. Але калі «Дабрадзейніцы» засяроджваюцца на гвалце ў прамысловых маштабах і пакідаюць на перыферыі інтымнае жыццё, то ў апавяданнях Літэла фокус змяшчаецца менавіта на апошнюю.
Стыль гэтых апавяданняў то амаль дакументальны, то надзвычай асабісты, пазбягае ўсяго лішняга, імкнучыся ўвасобіць слова. Адны і тыя ж вобразы і матывы паўтараюцца ў розных камбінацыях, сплятаючыся ў свайго роду ўзор, утвораны ваганнямі інтэнсіўнасці, што набліжае наратыў да музыкі. Сам аўтар называе свае апавяданні «этюдамі» ў музычным сэнсе, гэта значыць практыкаваннямі, якія дапамагаюць авалодаць прыёмам.