Воўк
Волк
Дзіцячы лагер у лясной глушы. Адпачынак на прыродзе, паходы, бульба на вогнішчы, дакучлівыя камары... На некалькі дзён падлеткі адарваны ад цывілізацыі, гаджэтаў і соцыума.
Два аднакласнікі — ізгой класа Ёрг і адзіночка Кемі — становяцца суседзямі па доміку. Ёрг, замкнёны і ціхі хлопец, падвяргаецца насмешкам, прыніжэнням і ўсялякім здзекам з боку некалькіх аднакласнікаў. Яго сусед проста маўкліва назірае за здзекамі, баючыся сам стаць ахвярай. Калі сітуацыя абвастраецца, з нікуды з'яўляецца воўк. Можа, гэта кашмарны сон? Ці ж гэта заклік супрацьстаяць кашмару ў рэальнасці і праявіць смеласць — дзеля сябе і іншых?
«Воўк» — гэта майстэрскі напісаны падлеткавы раман пра тое, наколькі тонкая мяжа паміж тым, каб адрознівацца ад іншых і быць ізгоем. Кніга падымае важную тэму булінга і паказвае, як яго бачыць назіральнік.
5 прычын набыць кнігу «Воўк»:
- Першы дзіцячы раман адзначанага мноствам прэстыжных узнагарод нямецкага пісьменніка Сашы Станішыча.
- Кніга пра сяброўства, спачуванне, сілу маральнай мужнасці і фарміраванне характару.
- Кніга, якая павінна быць на кніжнай паліцы кожнага дзіцяці і падлетка.
- Незвычайны погляд на праблему школьнага булінга — з боку маўклівага назіральніка.
- Аўтар паказвае, як працуе механізм здзекаў і аб'яднання ў групы, не ператвараючы гісторыю двух аўтсайдэраў у падручнік.







