€ 17.00
Трэцяя сусветная: бітва за Украіну
Третья мировая: битва за Украину
Кніга вядомых гісторыкаў Юрыя Фяльшцінскага (ЗША) і Міхаіла Станчава (Украіна) прысвечана расійска-ўкраінскаму канфлікту, які з'яўляецца, на думку аўтараў, прэлюдыяй да вялікай – Трэцяй сусветнай вайны, якая правакуецца Расіяй. Ці перарасце бітва за Украіну ў сусветную вайну ці стане для Расіі новым Афганістанам, які прывёў да краху рэжыму Пуціна – галоўнае пытанне вельмі актуальнай кнігі, якую зараз ніхто не рызыкне выдаць у Расіі. Правёўшы чытачоў праз усю гісторыю Украіны, ад старажытнасці да нашых дзён, аўтары засяроджваюцца на перыядзе ўкраінскай незалежнасці, якую краіна набыла з распадам Савецкага Саюза. Адмысловая ўвага ў кнізе нададзена: супрацьстаянню, якое аказвала і аказвае Расея намерам Украіны ўвайсці ў Еўразвяз і стаць чальцом НАТА; эканамічнаму і «газаваму» шантажу, якому падвяргае Расія Украіну і ўсю Еўропу; спробам Расіі стварыць з Украіны плацдарм для наступнага прасоўвання з Украіны і Расіі ва ўсходне-еўрапейскія дзяржавы, выкарыстоўваючы для гэтага прыёмы, тактыку гітлераўскай Германіі і сталінскага Савецкага Саюза.
Іншыя кнігі гэтага аўтара

Ад Чырвонага тэрору да тэрарыстычнай дзяржавы
От Красного террора к террористическому государству
€ 37.00
Падобныя кнігі

Svajonių našta: istorija ir tapatybė posovietinėje Ukrainoje
Тягар мрій: Історія та ідентичність у пострадянській Україні
€ 16.00

Вайна ў стылі тэлеграмы. 500 дзён катастрофы. 01.03.2022–23.07.2023: Філасофскі дзённік
Война телеграмным стилем. 500 дней катастрофы. 01.03.2022–23.07.2023: Философский дневник
€ 25.00





