€ 20.00
Бразілія. Краіна будучыні
Бразилия. Страна будущего
Кніга аўстрыйскага класіка пра краіну, дзе ён правёў апошнія паўтара гады жыцця (1940–1942).
Стэфан Цвейг аб'ездзіў паўсвету і жыў у розных краінах, але менавіта Бразіліі наканавана было стаць апошнім прыстанкам пісьменніка. Ён быў зачараваны гэтай былой партугальскай калоніяй, якая змянілася з вузкай паласы ўзбярэжжа ў пятую па велічыні краіну свету, і апеў яе ў сваёй кнізе. Цвейг займальна апавядае пра гісторыю Бразіліі, малюе яе гарады і прыкмячае дзіўныя заканамернасці развіцця. Супрацьпастаўляючы новую радзіму разбуральнай сябе Еўропе, Цвейг лічыць, што за Бразіліяй будучыня: бо яе патэнцыял сапраўды невычэрпны, а яе міралюбнасць - заклад шчасця і поспеху.