€ 28.00
Немёртвыя артэфакты
Undead Artifacts
«Немёртвыя артэфакты — це важная веха і капсула часу, сапраўдная архіўная калекцыя маіх публікацый. За гэты час у мяне выйшла мноства прац — як сольных выданняў, так і анталогій мастакоў. Гэты бокс-сэт змяшчае мае самыя свежыя творы і вяртае да самога пачатку маёй мастацкай кар'еры, нарэшце роблячи даступнымі тыя рэлізы, якія ўжо даўно былі распрададзеныя». — Мэт Лок
Бокс-сэт фармату A4 з выбарачным УФ-лакам на вокладцы, які ўключае 15 комікс-зінаў. Выдатны шанец з галавой акунуцца ў дзіўнае і псіхадэлічнае мастацтва Мэта Лока, а таксама скласці ў гэтую высакаякасную скрыню ўсё, што выйдзе далей!
У склад "Немёртвыя артэфакты" уваходзяць:
-Гэй, я спрабую (20 старонак, 2007)
- Бургернае падзямелле: ДЭКАПІТРОН 5 (44 старонкі, 2007)
- Калекцыя артэфактаў №1 (8 старонак, 2009)
- Страхі часу (16 старонак, 2010)
- Калекцыя артэфактаў №2 (8 старонак, 2011)
- Назад у бронзавы век (88 старонак, 2011)
- Асорці з абломкаў (32 старонкі, 2012)
- Ікс-1 №003 (36 старонак, 2012)
- Брэйгель на Марсе (16 старонак, 2013)
- Кантынуум таксікамана (8 старонак, 2013)
- Постапакаліпсіс (20 старонак, 2017)
- Сырая хуткасць + Сырое хуткаснае дзярмо (40 старонак, 2017 і 2024)
- Пакутныя машыны (16 старонак, 2019)
- Папка-арганайзер 7: Грыбны ўраджай (24 старонкі, 2020)
- Мне тут не месца (20 старонак, 2021)
З інтэрв'ю 2012 года, апублікаванага ў зін-зборніку «Асорці з абломкаў»:
«У маёй творчасці няма нейкага канкрэтнага пасылу. Калі ўжо на тое пайшло, мае працы песімістычныя адносна чалавечага вопыту і будучыні — менавіта з чалавечага пункту гледжання. Насамрэч натхняе амаль усё. Ад непрыгожых людзей і захапляльнай музыкі да напаўразбураных будынкаў і ўяўнай утапічнай архіткетуры. Агідны фастфуд натхняе, старажытныя цывілізацыі натхняюць, смерць натхняе, павуцінне натхняе... і гэтак далей, і гэтак далей, і гэтак далей». — Мэт Лок
Падобныя кнігі

Усё і Нішто: Сімвалічныя фігуры ў мастацтве другой паловы XX стагоддзя
Всё и Ничто: Символические фигуры в искусстве второй половины XX века
€ 22.00

€ 10.00

Музей па-за сабой: падарожжа з Луўра ў Лас-Вегас
Музей вне себя: путешествие из Лувра в Лас-Вегас
€ 21.00

Украінскі мастацкі авангард: маніфесты, публіцыстыка, размовы, мемуары, лісты
Український художній авангард: Маніфести, публіцистика, бесіди, спогади, листи
€ 24.00



