€ 12.00
Купкі нябесныя
Кучки небесные
Першае поўнаметражнае празаічнае выйсце:ка Сашы Мароз – паэткі, мастачкі, перакладчыцы аднаго ў іншае – нагадвае ўдрукаваную ў паперу фільмаграфію эксцэнтрыка Содэрберга.
«Кучкі нябесныя» – калекцыя разнажанравых артэфактаў у дыяпазоне ад мадэрнісцкіх мікрап'ес і анэйрычных замалёвак да сямейна-любоўных драм і перакладных карцінак маскоўскай пост-рэальнасці эпохі Вялікага Кашмару.
Усё гэтае глітчучае кіно мантуецца ўважлівым светаадчуваннем, у якім востра наладжаная экзістэнцыйная оптыка і астраненая пачуццёвасць адважна адмяняюць адзін аднаго да поўнага ўзаемаажыццяўлення.
«Гэты тэкст вызначана спатрэбіцца.
Ён самадастатковы.
Лаканічны.
Своечасовы, зноў жа, актуальны.
І заканчваецца хутка.
Патрэбны, карацей, тэкст…»







