€ 15.00
Кнігарні
Книжные магазины
У сваім займальным эсэ пісьменнік і кніжны крытык Хорхе Карыён (нар. 1976) адпраўляе чытача ў падарожжа па кнігарнях свету. Услед за аўтарам мы наведваем Shakespeare & Co ў Парыжы, Wells у Вінчэстары, Green Apple Books у Сан-Францыска, Librairie des Colonnes у Танжэры, Strand Bookstore у Нью-Ёрку, невялікія крамы і вялізныя кніжныя супермаркеты. Карыён стварае карціну кнігарняў, разглядаючы дадзеную інстытуцыю праз прызму прасторы і часу як унікальнае аўтэнтычнае месца, адасоблены свет і важны культурны феномен.
«Кнігарні» — травелог жывога і дапытлівага назіральніка, напоўнены гісторыямі з сусвету напісання, выдання і продажу кніг. На думку Карыёна, кнігарня не столькі прастора для матэрыяльных здзелак, колькі месца для збораў людзей і ідэй, для сустрэч, здольных змяніць мір і жыцці.








