€ 30.00
Нацыяналізм і маральная псіхалогія супольнасці
Национализм и моральная психология сообщества
Нацыяналізм - гэта адна з самых вялікіх нечаканасцяў сучаснай гісторыі. Як атрымалася, што нацыя, адносна старая форма супольнасці, узнялася да такога бачнага становішча ў эпоху, якая рашучым чынам атаясамліваецца з індывідуальным? Бернард Як сцвярджае, што на гэтае пытанне так складана адказаць з-за недастатковасці нашага разумення супольнасці, а асабліва той маральнай псіхалогіі, якая яго ажыўляе. Як развівае шырэйшую і гнуткую тэорыю супольнасці і паказвае, як яе можна выкарыстоўваць пры вывучэнні нацый і нацыяналізму. Такой магутнай і маральна праблематычнай сілай у нашым жыцці нацыяналізм становіцца дзякуючы ўзаемнай гульні старых пачуццяў лаяльнасці да супольнасці і адносна новых перакананняў аб народным суверэнітэце. Выкрываючы гэтае багатае нечаканасцямі стаўленне, Як выводзіць наша разуменне нацыяналізму за рамкі спрэчкі, якая набіла аскому паміж прымардыялістамі і мадэрністамі, тымі, хто перабольшвае страту намі індывідуальнасці, і тымі, хто недаацэньвае глыбіню прыхільнасцяў да супольнасці. Бліскучая і захапляльная кніга "Нацыяналізм і маральная псіхалогія супольнасці" выкладае рэвізіянісцкую канцэпцыю нацыяналізму, якую нельга абыйсці ўвагай.
Падобныя кнігі

Мараль і мова таталітарызму, бальшавізму, нацыянал-сацыялізму і пуцінізму
Мораль и язык тоталитаризма, большевизма, национал-социализма и путинизма
€ 22.00

Анатомія посткамуністычнай мафіёзнай дзяржавы. На прыкладзе Венгрыі
Анатомия посткоммунистического мафиозного государства. На примере Венгрии
€ 14.00

Эканамічны чалавек: Эсэ пра паходжанне неалібералізму
Человек экономический: Эссе о происхождении неолиберализма
€ 12.00

Уяўляючы горад: Уводзіны ў тэорыю канцэптуалізацыі
Воображая город: Введение в теорию концептуализации
€ 19.00



