€ 21.00
Тыпаманія
Типомания
Кніга польскага ілюстратара, графічнага дызайнера і выкладчыка Яна Байтліка для ўсіх, хто закаханы ў шрыфты. На старонках выдання аўтар маляўніча расказвае гісторыю алфавіту і дапамагае чытачу разглядзець літары ва ўсім, што яго акружае.
Выданне нарадзілася з дыпломнай працы аўтара “Typogryzmol”, створанай у Майстэрні выдавецкай графікі прафесара Леха Маеўскага Акадэміі выяўленчых мастацтваў у Варшаве ў 2013 годзе. Сам аўтар у 2016 годзе быў госцем Міжнароднага друкарнявага фестывалю Typomania ў Маскве - незалежнага культурна-адукацыйнага праекта, прысвечанага шрыфту, друкарніцы і каліграфіі. «Запрашаем цябе стаць суаўтарам гэтай займальнай кніжкі: малюй і калякай, як табе падабаецца, прыдумляй карцінкі і гуляй з літарамі і шрыфтамі!»







