€ 12.00
У лясах Сібіры: Люты–ліпень 2010
В лесах Сибири: Февраль–июль 2010
Пакінуць горад, краіну, звыклае жыццё, сяброў і родных і на шэсць месяцаў пасяліцца ў хатцы на беразе Байкала — менавіта такую мэту ставіць перад сабой трыццацівасьмігадовы французскі падарожнік Сільвен Тэссан.
Ён марыць жыць у цішыні і адзіноце, у акружэнні сібірскіх кедраў, кніг і ўласных думак. Тэссан здзяйсняе доўгія прагулкі ў тайзе, катаецца на каньках па замерзлым возеры, зрэдку прымае гасцей і вядзе дзённік.
У далейшым знакаміты падарожнік назаве перыяд з лютага па ліпень 2010 года адным з найшчаслівейшых у сваім жыцці. Пра гэты ўнікальны досвед удалечыні ад роднай Францыі і распавядае кніга, напоўненая вобразамі байкальскай прыроды і разважаннямі на самыя розныя тэмы.
Узнагароджаная прэміяй Медычы ў галіне эсэістыкі (2011), кніга «У лясах Сібіры» вытрымала некалькі перавыданняў, а таксама паслужыла асновай для аднайменнага мастацкага фільма (Dans les forêts de Sibérie; рэж. Сафі Неббу, 2016).