€ 33.00
Антыстыль: паміж графіці і сучасным мастацтвам
Антистиль: между граффити и современным искусством
Кніга мастачкі і даследчыцы Анастасіі Дунаевай “Антыстыль: паміж графіці і сучасным мастацтвам” уяўляе сабой зборнік эсэ і фатаграфій работ вулічных мастакоў, якіх аўтар лічыць прадстаўнікамі такога напрамку сучаснага вулічнага мастацтва, як “антыстыль”. Варта адзначыць, што гэты тэрмін праз сваю навізну застаецца дыскусійным.
Настасся Дунаева дэманструе ўласнае разуменне гэтага паняцця. Абраных для даследавання аўтараў аб'ядноўвае імкненне да распрацоўкі ўласнага ўнікальнага метаду і стылю малявання. У кнігу ўвайшлі творы вулічных мастакоў, створаныя ў рамках перфомансу, з выкарыстаннем незвычайных матэрыялаў, а таксама творы, непарыўна звязаныя з навакольным асяроддзем. Усе гэтыя тэхнікі і іх пераасэнсаванні выходзяць далёка за рамкі традыцыйнага графіці, што дазваляе казаць аб збліжэнні вулічных практык з сучасным мастацтвам.
Зборнік змяшчае фатаграфіі работ і эсэ наступных мастакоў: Abic (Італія), Eirik Falckner, Dariusz Gwizdala (Венгрыя), Dima Gred (Расія), Erba (Іспанія), Fujioka (Бразілія), Іксус (Расія), Ludvig (Вялікабрытанія), Maekk (Расія), Марыя Пінус (Расія), Мацвей Кайф (Расія), НУ (Расія), OKRM (Расія), ОК (Расія), Павел Безор (Расія), Stach Szumski (Польшча), Void (Італія), Witch27 ( Расія), Арт Абстрактаў (Расія), Без імя (Расія), Эдуард Чэшуя (Расія), 543 (Расія).
Кнігу папярэднічае артыкул даследчыка вулічных практык Антона Польскага (MAKE) аб гісторыі фарміравання паняцця "стыль" у графіці і далейшай яго трансфармацыі, а таксама разважанні мастацтвазнаўцы Валянціна Дзьяканава аб архітэктоніцы антыстылю з аналізам гэтага феномена праз прызму сучаснай філасофіі мастацтва.
Падобныя кнігі

Фотамантаж. Уводзіны ў гісторыю фотамантажу як мастацкай практыкі
Фотомонтаж. Введение в историю фотомонтажа как художественной практики
€ 19.00

Усё і Нішто: Сімвалічныя фігуры ў мастацтве другой паловы XX стагоддзя
Всё и Ничто: Символические фигуры в искусстве второй половины XX века
€ 22.00

€ 21.00