Кошык

Загрузка...

RUS

Палітычная. Як выжыць у з Расіі

Политическая. Как выжить в (из) России

Пасля акцыі «Багародзіца, Пуціна прагані» Марыя Алёхіна стала адной з самых вядомых палітвязняў у свеце. З таго часу яна зрабіла вялікі шлях, і гэтая кніга — аповед пра гэты шлях. “Палітычная. Як выжыць у з Расіі» — свайго роду дзённік, падзеі апошніх перадваенных гадоў і страшнага 2022-га мы бачым вачыма актывісткі, якая ўсякую несправядлівасць успрымае як абразу, а сілавы ціск ці рэпрэсіўны закон — як асабісты выклік. За газетнымі загалоўкамі і зводкамі інфармагенцтваў праступаюць яркія эмоцыі: страхі, крыўды, адчай, сяброўства, бясстрашнасць, каханне, смерць - некалькі герояў гэтай кнігі загінулі ў развязанай Расіяй вайне па розныя бакі фронту.

Гэта заключная частка трылогіі (першая і другая ўжо выйшлі на англійскай мове ў выдавецтве Penguin Books, а ў нас выйдуць у электронным фармаце).

Ілюстрацыі для кнігі намаляваў сын Марыі - Філіп Дзямідаў.

ISBN: 978-993-4-936-050
Старонка: 277
Выдавецтва: Meduza
Год: 2026