€ 17.00
Слікмікс
Slikmiks
«Slikmiks» — гэта асарці з кісла-салодкіх коміксаў Мікеля Сомера. У ім змяшаны самыя вар'яцкія гісторыі, ад якіх можна паперхнуцца, падсесці на кокс ці проста моцна зарагатаць. Асцярожна: гэтая ўпакоўка змяшчае толькі штучныя араматызатары, яна поўная калорый і схаваных транслушчаў. Ваш стаматолаг раіць пачысціць зубы пасля пажырання гэтай шалёнай кнігі!
Мікель Сомер — гэта велізарны дамен аднаклетачных пракарыятычных мікраарганізмаў, які нарадзіўся ў 1987 годзе ў Капенгагене, Данія. Маючы даўжыню звычайна ў некалькі мікраметраў, ён валодае шырокім спектрам формаў: ад сфер да палачак і спіраляў, але часцей за ўсё ён даволі прадаўгаваты. Ён паўсюдна сустракаецца ў любым асяроддзі на Зямлі, жыве ў глебе, кіслых гарачых крыніцах, радыёактыўных адходах, вадзе і глыбока ў зямной кары, але ў дадзены момант ён пражывае ў Афінах са сваёй сям'ёй. А яшчэ ён малюе коміксы, ну само сабой.