Кошык

Загрузка...

BEL
YID

Дзве мовы аднае душы

«Дзве мовы аднае душы» – найкарацейшая, прынамсі з вядомых мне, кніга паэта, які заспеў яшчэ вольны дух шасцідзясятых... i захаваў да нашых дзён. Лаканічнасць многіх яго выказванняў сведчыць, няйначай, пра тое, што аўтару не чужая нямецкая класічная паэзія з яе прагай самаабмежавання (Dichten = ушчыльняць!). Зрэшты, і яўрэйскія традыцыі вучаць не раскідвацца словамі, а Фелікс Баторын - у добрым сэнсе традыцыяналіст. Тузін вершаў на беларускай, крыху больш - на ідышы. Прырода і горад, мінулае і сучаснасць - паэту цікавае жыццё ва ўсіх яго праявах, але свае ідэальныя мясціны ён здаўна шукае ўсё-ткі не ў вялікім горадзе, дый не ў ладна перакрыўленай сучаснасці. Таму вершы адзначаны пячаткай настальгіі - і разам з тым, верай у будучыню. Аўтар цураецца лозунгаў, пышнай рыторыкі, разгулу эмоцый, хоць і яго часам апаноўвае роспач... Калі б мяне папрасілі знайсці адзін назоўнік для вершаў Ф. Баторына (розных часоў, рознай тэматыкі, а да таго ж рознамоўных), я б сказаў, што яны - ціхія гімны жыццю і свабодзе. У цэлым жа зборнік - годная прэзентацыя творчасці майго слаўнага земляка. (Вольф Рубінчык, Мінск, 2024 г.) (Вольф Рубінчык, Мінск, 2024 г.)

Фелікс Баторын (Хаймовіч Фелікс Барысавіч) – беларускі пісьменнік, перакладчык, празаік. Нарадзіўся 5 лютага 1948 года ў Мінску. Атрымаў вышэйшую медыцынскую адукацыю ў Мінску і чатыры дзясяткі год працаваў урачом. У літаратуры дэбютаваў у 1967 годзе. Піша на беларускай і габрэйскай (ідыш) мовах. Перакладае на беларускую мову з нямецкай, ідыша, іўрыта, рускай і польскай. Аўтар шасці паэтычных кніг па-беларуску і адной на ідышы, а таксама мастацка-дакументальнай аповесці «Чорны год» пра пачатак антыфашысцкага супраціву ў Мінскім гета ў часы 2-й усясветнай вайны. Гэтая кніга знаёміць чытача з вершамі Ф. Баторына на беларускай і габрэйскай (ідыш) мовах.

ISBN: 9783949850431
Старонка: 46
Выдавецтва: hochroth Minsk
Год: 2024

Падобныя кнігі

RUS
Усявышні

Моріс Бланшо

Усявышні

Всевышний

€ 15.00

RUS
LIT
Малая Боская Ка

Гинтарас Патацкас

Малая Боская Ка

Малая Божественная Ко

€ 10.00

RUS
Пакуль стаіць зямля: выбраныя вершы і пераклады

Вера Мікалаеўна Маркава

Пакуль стаіць зямля: выбраныя вершы і пераклады

Пока стоит земля: избранные стихотворения и переводы

€ 17.00

RUS
Вершы В. Хадасевіча "Малпа". Каментар

Всеволод Зельченко

Вершы В. Хадасевіча "Малпа". Каментар

Стихотворение В. Ходасевича "Обезьяна". Комментарий

€ 13.00

RUS
Зборнік вершаў. У 2 тамах

Олег Юр'єв

Зборнік вершаў. У 2 тамах

Собрание стихотворений. В 2 томах

€ 28.00

RUS
Збор твораў у шасці тамах. Том 3: Руская паэзія

Михайло Гаспаров

Збор твораў у шасці тамах. Том 3: Руская паэзія

Собрание сочинений в шести томах. Том 3: Русская поэзия

€ 36.00