€ 14.00
Быў у пана верабейка гаварушчы...
«Быў у пана верабейка гаварушчы» — гэта зборнік унікальных успамінаў, якія гучаць упершыню. Героі гэтых аповедаў адважыліся расказаць пра перажытае толькі напрыканцы жыцця. У іх няма афіцыйных гісторый і шырокавядомых фактаў — толькі жывая, непрыгажоная праўда пра Беларусь ХХ стагоддзя. Гэта кніга пра выбар, які стаяў перад кожным: пераступіць мяжу і шукаць асабістай выгады ці застацца на баку святла, развіваючы культуру, адукацыю і дабрабыт.
***
У гэтай кнізе няма агульнавядомых фактаў і амаль няма вядомых сюжэтаў. Аўтар сабраў разам гісторыі, пра якія сьведкі адважыліся распавесьці толькі напрыканцы жыцьця. Тым ня менш, факты і сюжэты складаюцца ў карціну Беларусі ХХ стагодзьдзя, і нельга сказаць, што гэтая карціна няпоўная або непраўдзівая. Яна распавядае пра мяжу дабра і зла ў душы беларускага чалавека, якую адныя пераходзілі, рабуючы панскія сядзібы, а іншыя не пераходзілі, пашыраючы асьвету і памнажаючы дабрабыт.
Іншыя кнігі гэтага аўтара

€ 14.00







