Кошык

Загрузка...

BEL

Аўташкола па-виіленску

Пажыўшы ў Гародні, Варшаве і Вільні ды размаўляючы на мовах гэтых краін, нямецкі гісторык і падарожнік Фелікс Акерман прапаноўвае ўнікальную перспектыву нашага кутка Еўропы. І паўсюль ён бачыць стракатае шматмоўнае асяроддзе, якое трошкі адрозніваецца ад літоўскіх, беларускіх і польскіх мараў.

Чытачы ўбачаць, як Фелікс здае экзамен на кіроўніцкія правы, працуе ў Еўрапейскім Гуманітарным Універсітэце, вучыць літоўскую мову, парыцца ў лазні ды абмяркоўвае з мясцовымі жыхарамі, якою яны бачаць будучыню краіны і рэгіёну. У аўтарскія замалёўкі ўплеценыя гісторыі беларусаў, літоўцаў, габрэяў, караімаў, прусаў, немцаў, брытанцаў, сірыйцаў – і з гэтай мяшанкі паўстае неадназначны, але бліскучы вобраз сучаснай Еўропы.

ISBN: 9786098213911
Старонка: 348
Выдавецтва: Логвінаў
Год: 2020