€ 28.00
Часу няма
Людміла Петрушэўская - чалавек, які ўмее працаваць з хаосам. Ён знаёмы ёй з галоднага ваеннага дзяцінства. Сёння тая дзяўчынка, якая спявала па дварах Куйбышава дзеля хлеба, - знакаміты пісьменнік, пра яе кажуць: "вялікая". Так і ёсьць. Вялікая Петрушэўская - заўсёды голас часу. І ў сваіх п'есах ("Урокі музыкі", "Тры дзяўчыны ў блакітным", "Маскоўскі хор", "Чынзана"), і ў прозе ("Свой круг", "Час ноч"), і ў сцэнарах (вядома ж, "Казка казак"), і ў вершах, і ў песнях, і ў карцінах.
Але сёння Петрушэўская кажа: "Часу няма". Так яна назвала сваю кнігу, якую даўно хацела сабраць з тэкстаў інтэрнэт-дзённіка, распачатага ёю яшчэ ў 2016-м. Гэта хроніка таго, як мы жывем апошнія гады, праваднік сярод хаосу, абсурду і страшных перамен. Тут усё названа сваімі імёнамі, усё сапраўды, смешна, пранізліва і без страху. Так, нібыта няма больш часу. Няма справядлівасці, спакою… шмат чаго няма. Але, кажа Петрушэўская, ёсць букет званочкаў. І нашыя дзеці, і свабода, вядома.





