€ 33.00
Новы Запавет. Біблейскія пераклады Андрэя Дзясніцкага
Новый Завет. Библейские переводы Андрея Десницкого
Пераклад Новага Запавету з кароткімі каментарамі, выкананы вядомым рускім біблеістам Андрэем Дзясніцкім, з аднаго боку, захоўвае пераемнасць з традыцыяй (асабліва ў тэрміналогіі), а з другога - імкнецца перадаць на сучаснай рускай мове дынамізм, рытарычную насычанасць і стылістычную разнастайнасць арыгінала.
Яго галоўны прынцып - не капіяваць грэцкі сінтаксіс, а знаходзіць у сучаснай рускай мове канструкцыі, прыдатныя для перадачы думкі і стылю арыгінала. Асабліва заўважна гэта для Пасланняў, якія складаюць 21 з 27 кніг Новага Запавету.
З прадмовы перакладчыка:
Вось прынцыпы, якім я стараўся прытрымлівацца пры працы над гэтым перакладам:
• захоўваць пераемнасць з традыцыяй, пры гэтым не капіруючы недахопаў Сінадальнага перакладу;
• па магчымасці захоўваць традыцыйную тэрміналогію;
• адпавядаць сучаснаму ўзроўню навукі (як біблейскай, так і перакладазнаўчай);
• быць зразумелым для сучаснага чытача, які не мае спецыяльнай адукацыі, і пры гэтым абыходзіцца без лішніх спрашчэнняў, анахранізмаў і вульгарнасці;
• па магчымасці перадаваць дынамізм і рытарычную насычанасць арыгінала, пры гэтым не капіруючы яго сінтаксічную структуру;
• дадаваць кароткія каментары ў тых выпадках, калі тэкст перакладу недастатковы для поўнага разумення тэксту непадрыхтаваным чытачом.