Аб краме
Букест — шматмоўная кніжная крама ў Вільні з дастаўкай па ўсім свеце.
Мы верым, што свет выратуюць птушкі, каханне і добрыя кнігі.
Мы стварылі Букест, каб плясці культуру і рамантаваць сэрцы. Не мае значэння, хто вы, дзе нарадзіліся, дзе жывяце і на якой мове размаўляеце — у нас знойдзецца менавіта ваша кніга.
Кнігі пра мастацтва, архітэктуру, будучыню, жыццё і смерць. Паэзія, проза, навуковыя даследаванні, мемуары, маляўнічыя альбомы, настольныя гульні і кнігі для дзяцей. Навінкі, несмяротная класіка і рэдкія букіністычныя скарбы. У нас ёсць кнігі на беларускай, украінскай, рускай, літоўскай, англійскай, французскай, нямецкай і іншых мовах. Мы эксклюзіўна прадстаўляем некаторыя кнігі вельмі маленькіх выдавецтваў і кнігі, выдадзеныя аўтарамі.
Мы таксама шукаем рэдкія кнігі па ўсім свеце для сябе і для вас: калі вы марыце пра нейкую асаблівую кнігу і не можаце яе знайсці, напішыце нам.
Людзі, якія пераехалі ў іншую краіну, імкнуцца зразумець новую культуру і захаваць сваю. Мы ведаем па сабе, як кнігі дапамагаюць у такой сітуацыі, і будзем рады парэкамендаваць кнігатэрапію для вас і вашых дзяцей.
І вядома, мы заўсёды рады вашым радам аб кнігах, якія вы хацелі б бачыць у нашай краме.
Прыемнага чытання!