Кошык

Загрузка...

BEL

Я і ёсць забаронены сцяг

Як павінен адчуваць сябе чалавек у грамадстве, эмблемай якога становіцца радок: «ëн хацеў валодаць табой / мы трымаліся»? Асабліва, калі ўжо відавочныя вынікі гэтага «валодання» і «трымання», бо сканаў сусвет, сацыяльны і асабісты.

Адным з адказаў на гэтыя пытанні з’яўляецца кніга вершаў Артура Камароўскага «Я і ëсць забаронены сцяг». Яна адлюстроўвае складаныя стасункі з рэчаіснасцю, якія пад удзеяннем сацыяльных абставін робяцца гранічна сапсаванымі. Кніга ставіць актуальную проблему непрымання «іншых», то бок тых, хто чымсьці адрозніваецца, не дапасуецца да «сваіх». Тое, на чым гэтае адрозненне грунтуецца, розніцы не мае. Лейтматывы гвалту і крохкасці цела, спробы знайсці апірышча ў пасляжнівенькім свеце ― усë гэта ўводзіць кнігу Артура Камароўскага ў рэчышча пратэставай лірыкі, захоўваючы, тым не менш, самабытнасць паэтычнага свету.

ISBN: 978-3-949850-27-1
Старонка: 25
Выдавецтва: hochroth Minsk
Год: 2023