€ 40.00
Найноўшае мастацтва. Па той бок мадэрнізму
Новейшее искусство. По ту сторону модернизма
Валерыя Касякова — кандыдат культуралогіі, дацэнт РДДУ "Вышэйшай школы еўрапейскіх культур", заснавальніца цэнтра "Пунктум", даследчыца візуальнай культуры. Дзмітрый Пазнякоў - спецыяліст па гісторыі і тэорыі кінематографа і візуальнага мастацтва, культуролаг.
Чаму мастацтва XX стагоддзі такое невытлумачальнае і разнастайнае? Яно смяшыць, палохае, часам вяртае пачуццё прыгожага, а затым адбірае яго. Як зразумець, што сёньня зьяўляецца мастацтвам? У чым адрозненне паміж мастацтвам сучасным і актуальным, мадэрнісцкім і постмадэрнісцкім?
У гэтым выданні, прысвечаным візуальнай культуры XX стагоддзі, можна знайсці адказы на гэтыя і шматлікія іншыя пытанні. Аўтары сабралі і прааналізавалі мастацкія творы, мінулага і цяперашняга стагоддзя. XX стагоддзе настолькі шматстайнае, што апісаць яго культуру адным словам ці звесці
да некалькіх асноўных напрамкаў немагчыма, але менавіта ў гэтым і заключаецца яе сутнасць і разнастайнасць. Сёння грамадства адкрыла для сябе множнасць форм у мастацтве. Гэтая кніга не проста пералічвае феномены, асноўныя шэдэўры ці эпатажныя выставы, але інтэрпрэтуе і тлумачыць унікальную карціну свету новых і найноўшых эстэтычных практык. Сюды ўвайшлі самыя цікавыя і радыкальныя постмадэрнісцкія трансфармацыі, якія адбыліся ў другой палове XX стагоддзя і пачатку XXI.

