€ 11.00
Праламленні памяці. Другая сусветная вайна ў мемарыяльнай культуры савецкай і постсавецкай Літвы
Преломления памяти. Вторая мировая война в мемориальной культуре советской и постсоветской Литвы
Прапанаваная ўвазе чытача кніга па-новаму расказвае гісторыю развіцця памяці пра Другую сусветную вайну ў Літве. Робячы акцэнт на гісторыі музеяў, мемарыялаў і ваенных помнікаў, Кацярына Махаціна выяўляе розных акцёраў, практыкі ўспаміны і гістарычныя дыскурсы з першых дзён вайны да 2013 г. Лёс Літвы падчас нямецкай акупацыі ўнікальны: тут нямецкае камандаванне адразу пачало праводзіць палітыку масавага знішчэння. Гэты досвед не мог не адбіцца на канфліктнасці ў працэсе развіцця культурнай памяці аб вайне ў Савецкай Літве. Пасля перабудовы і вяртання дзяржаўнага суверэнітэту Літвы ў 1990 г. цэнтральнае месца ў публічнай рэпрэзентацыі атрымала «перажытая гісторыя» і перш за ўсё досвед ахвяр сталінізму. У той жа час увагу атрымала тэма Халакоста і пераадоленне замоўчвання колькасці яго ахвяр і саўдзельнікаў. Аналізуючы архіўныя крыніцы і музейныя выставы, аўтар паказвае, што дыскурсы памяці ў Літве разнастайныя і характарызуецца пастаяннымі зменамі і праламленнямі. Сёння розныя “альтэрнатыўныя ўспаміны” ў самой Літве, а таксама глабальны дыскурс памяці пра Халакост кідаюць выклік дзяржаўнай палітыцы нацыянальнай самавіктымізацыі.