Кошык

Загрузка...

BEL

Дзікае паляваньне караля Стаха: Лібрэта

Вершы да опэры Вольгі Падгайскай. Паводле аповесьці Уладзіміра Караткевіча. Прэм’ера опэры адбылася 15 верасьня 2023 года ў Лёндане, у цэнтры мастацтваў Barbican.

Я стары, я вельмі стары,

дзевяносташасьцігадовы.

Я палюю з даўняй пары

на забытыя песьні і словы.

Я шукальнік сівых легенд,

што вандроўкамі край свой мерае.

Гэткіх дражняць: “Інтэлігент!”,

запрашаючы ў жандармерыю.

Топяць край у крыві і дрыгве,

ды ня ўмёрла надзея ціхая,

бо яшчэ Беларусь — жыве,

покуль мова песьняю дыхае.

…Я рвануў на злом галавы

у фальклорную экспэдыцыю.

Пад нагамі — пашча дрыгвы,

а зь нябёс — патоп з навальніцаю.

Раскажы, як у лютай жудзе

ледзь ня згінуў, дурны юнача!..

Запрашаю ў краіну, дзе

паляваньне дзікае скача.

ISBN: 978-83-68016-30-7
Старонка: 80
Выдавецтва: Gutenberg
Год: 2024

Іншыя кнігі гэтага аўтара