Кошык

Загрузка...

BEL

Іду да вас, людзі

Анталогія эсэ “Іду да вас, людзі” прысвечана тэме суседства ў шырокім і вузкім сэнсе. У гэтай кнізе вы знойдзеце эсэ васямнаццаці сучасных беларускіх аўтарак, тых, што застаюцца ў Беларусі і тых, каму пасля 2020 года праз узмацненне палітычных рэпрэсій, скіраваных у тым ліку і супраць людзей слова, давялося выехаць і жыць за яе межамі.

Пісьменніцы разважаюць пра тое, як мы пачуваемся сярод людзей іншых культур альбо падобных да нас, як мы бачым адно аднога і ўзаемаўплываем адно на аднога, што дзякуючы суседству даведваемся пра культуру зносін і побыту, пра сваю ідэнтычнасць асобы, якая гадавалася ў Беларусі.

Як знак нашага часу і палітычнага крызісу ў краіне, некаторыя пісьменніцы з прычыны бяспекі публікуюцца пад псеўданімамі, біяграфічныя звесткі пра іх у гэтым зборніку, на жаль, адсутнічаюць.

Спіс аўтарак:

Юля Арцёмава, Таня Арцімовіч, Тафіля Багач, Віка Біран, Ліна Брык, Ева Вежнавец, Вольга Валошкіна, Стэфа Лісоўская, Наста Захарэвіч, Югася Каляда, Зараслава Камінская, Марыя Лапо, Мілана Лявіцкая, Марыя Пархімчык, Ксенія Май, Юлія Чарняўская, Вольга Шпарага, Ганна Янкута.

ISBN: 9786098350159
Старонка: 294
Выдавецтва: Пфляўмбаўм
Год: 2025

Падобныя кнігі

RUS
Нічога падобнага

Анна Нарынская

Нічога падобнага

Ничего подобного

€ 17.00

RUS
5-я хваля № 6. Лета 2024

Колектив авторів

5-я хваля № 6. Лета 2024

5-я волна № 6. Лето 2024

€ 25.00