€ 15.00
Сняжынкі сваімі рукамі
Snowflake cutting
Чык-чык! У Букеста для вас сюрпрыз. Хутка нас усіх закруціць перадпразнічная мітусня, мы зноў будзем спрабаваць паспець больш, чым гэта магчыма, і перажываць, што ні-чо-га не паспяваем 🎄
Мы вырашылі дапамагчы вам перажыць гэты час з мінімальнымі стратамі і прапанаваць простую, але дзейсную тэхніку рэлаксацыі - выразанне папяровых сняжынак. За пяць хвілін прыемнага і зразумелага з дзяцінства заняткі можна ўдыхнуць, выдыхнуць, сабрацца з думкамі і вынырнуць назад у зіхоткі перадпразнічны свет з крыху больш яснай свядомасцю і спакойным пульсам.
Мы ўзялі ўсю падрыхтоўчую працу на сябе: знайшлі найтанчэйшую паперу і наразалі яе на квадраты, падабралі зручныя нажніцы і нават прыклалі пару схем выразання сняжынак. Вам застаецца самае смачнае - шамацець хрумсткай паперай, імправізаваць і дзівіцца не заўсёды прадказальнаму выніку.
Скрыначкі з наборамі ўжо чакаюць вас у Букесце. Забірайце сабе і ў падарунак для тых, хто вам дарагі.







