€ 23.00
Ласкавыя
Благоволительницы
Гістарычны раман французскага пісьменніка амерыканскага паходжання напісаны ад імя галоўнага героя — афіцэра СС Максіміліяна Ауэ, аднаго з шараговых выканаўцаў нацысцкай праграмы «канчатковага рашэння яўрэйскага пытання». Дзеянне кнігі разгортваецца на Усходнім фронце (Украіна, Паўночны Каўказ, Сталінград), а таксама ў Польшчы, Германіі, Венгрыі і Францыі.
У 2006 годзе «Благаволіцельніцы» атрымалі Ганкураўскую прэмію і Гран-пры Французскай акадэміі. Кніга стала еўрапейскім бестселерам і была перакладзена на сённяшні момант на 20 моў.
Крытыкі адзначалі «абсалютную гістарычную дакладнасць» рамана, назваўшы яго «выдатнай літаратурнай і гістарычнай з'явай» (П'ер Нора). Англійская газета The Times напісала пра «Благаволіцельніц» як пра «вялікую літаратурную падзею, да якой чытачы і даследчыкі будуць звяртацца на працягу многіх дзесяцігоддзяў», і змясціла раман у лік пяці самых значных мастацкіх твораў пра Другую сусветную вайну.