€ 18.00
Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства
Кніга „Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства”- незвычайнае падарожжа ў Гісторыю нашай краіны. Незвычайнае, бо ў ёй незвычайна многа ілюстрацый у выглядзе паштовых выданьняў ня толькі Беларусі, але многіх краін, якія апавядаюць пра Вялікае Княства. У кнізе ёсьць апавяданьні пра малазначные падзеі і адсутнічаюць некаторыя вельмі значныя, бо ўсё залежыць ад таго, ці былі гэтыя падзеі адлюстраваныя на паштовых марках ці не… Кніга можа зацікавіць тых, каму неабыякава гісторыя Вялікага Княства, а таксама філятэлістаў, як дапаможнік па стварэньню калекцыі… Асаблівасьць гэтых апавяданьняў і такая, што яны бясконцыя, бо гісторыя Вялікага Княства жывая, папаўняецца новымі зьвесткамі, новымі адкрыцьцямі і новымі выданьнямі марак… І новыя маркі будуць апавядаць новыя гісторыі ці дапаўняць ужо расказаныя. І гэта будзе матэрыял наступнаму аўтару для наступнай кнігі апавяданьняў паштовых марак… А пакуль гэта адбудзецца запрашаем прачытаць унікальную кнігу Лавона Карповіча „Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства”!
Падобныя кнігі

Пошта. Ад наскальнага малюнка да электроннага ліста
Почта. От наскального рисунка до электронного письма
€ 5.00

Вялікае катовае пабоішча і іншыя эпізоды з гісторыі французскай культуры
Великое кошачье побоище и другие эпизоды из истории французской культуры
€ 23.00





