€ 12.00
Скура
Шкура
Курцыё Малапарте (Malaparte — антонім Bonaparte, літаральна «злая доля») — псеўданім італьянскага пісьменніка і журналіста Курта Эрыха Цукерта (1898–1957), нязручнага класіка італьянскай літаратуры мінулага стагоддзя.
«Шкура» працягвае апісанне жахаў Другой сусветнай вайны, пачатае ў рамане «Капут» (1944). Калі ў першай частцы гэтай своеасаблівай дылогіі гаворка ішла пра Усходні фронт, тут дзеянне адбываецца ў самым канцы вайны ў Неапалі, а месца наступаючых частак Вермахта занялі амерыканскія дэсантнікі.
Упершыню раман быў выдадзены ў Парыжы ў 1949 годзе на французскай мове. Пасля італьянскага выдання (1950) аўтара абвінавацілі ў антыпатрыятызме і безнароўнасці, а «Шкура» была ўнесена Ватыканам у індэкс забароненых кніг. Пасля экранізацыі рамана Ліліянай Кавані ў 1981 годзе (Малапарце сыграў Марчэла Мастраяні), да аўтара пачала вяртацца сусветная папулярнасць.
Вы трымаеце ў руках першае поўнае беларускае выданне аднаго з забытых шэдэўраў XX стагоддзя.
Падобныя кнігі

Вялікае катовае пабоішча і іншыя эпізоды з гісторыі французскай культуры
Великое кошачье побоище и другие эпизоды из истории французской культуры
€ 23.00

Паўпразрысты палімпсест: апавяданні, эсэ і нататкі
Полупрозрачный палимпсест: рассказы, эссе и заметки
€ 16.00