RUS
€ 30.00
Паўночнікі
Полуночники
Адна ноч. Тры незнаёмцы. Тры зусім розныя чалавекі, вымушаныя хаваць сваё сапраўднае Я пад маскай разважлівасці. Выпадкова апынуўшыся ў адным месцы ў адзін час, яны адчайна прагнуць свабоды і забаў. Пад вабнымі і бязлітаснымі агнямі начнога горада іх гісторыі пераплятаюцца, балансуючы на грані цудоўнага сну і невыноснага кашмару.
Брэхт Эвенс - сучасны фламандскі аўтар коміксаў і ілюстратар, якога газета The Guardian назвала адным з самых таленавітых прадстаўнікоў бельгійскай школы ілюстрацыі з часоў Эржэ, аўтара коміксу пра Тынціна. За графічны раман «Паўночнікі» Брэхт быў удастоены спецыяльнага прыза журы Міжнароднага фестывалю коміксаў у Ангулеме (2019).

