€ 25.00
Пастаў яе на месца. Логіка мізагініі
Поставь ее на место. Логика мизогинии
Слова «мізагінія» зараз на слыху, але яго часта разумеюць няслушна. Дык што ж гэта за з'ява? Каго мы можам называць мізогінамі? Чым мізагінія адрозніваецца ад сексізму і чаму яна працягвае існаваць - ці ўзмацняецца - нават калі сексісцкія гендэрныя ролі паступова знікаюць? У сваёй кнізе маральны філосаф і пісьменніца Кейт Мэн даследуе праявы мізагініі ў грамадскім жыцці і палітыцы. Аўтар сцвярджае, што мізагінію не варта разумець выключна як нянавісць або варожасць мужчын да жанчын у цэлым. Хутчэй, гэта складаны сацыяльны механізм кантролю, пакарання і выключэнні тых жанчын, якія кідаюць выклік мужчынскаму дамінаванню, пры адначасовым заахвочванні тых, хто адпавядае патрыярхальным чаканням.
Гэтая кніга прапануе глыбокае разуменне логікі мізагініі і яе разбуральнага ўплыву на грамадства, заклікаючы чытачоў задумацца аб тым, як мізагінія працягвае фармаваць нашы сацыяльныя нормы і чаканні.