€ 13,00
Малая падарожная кніжка па Горадзе СОНца
“Малая падарожная па Горадзе СОНца” — культа- вы твор беларускай літаратуры апошняга дзеся- цігоддзя. Кніга была выдадзена на сямі еўрапей- скіх мовах.
Аўтар стварае эпас Мінска і спрабуе даць вытлу- мачэнне гэтага не простага гораду — прыгожа- га і жахлівага, правінцыйнага і імперскага, та- талітарнага і сентыментальнага адначасова. Ар- тур Клінаў прапануе інтэлектуальны шпацыр па краявідах менскай душы. Горад СОНца паўстае перад чытачом як гіганцкі праект нябачнага дэміурга, які вырашыў залучыць туды не толькі гарадскія прасторы, але і завербаваць чалавечыя лёсы. Гэтая кніга — брама Іштар у беларускую сі- туацыю, канцэптуальнае тлумачэнне чаму мы (і нашыя гарады) такія, якія ёсць.
У кнігу увайшлі больш за трыццаць фатаграфіяў з вядомай серыі Артура Клінава “Горад СОНца”.