Shopping Cart

Loading...

BEL
Out of stock

We Must Imagine Sisyphus Happy. Chronicles of a Belarusian Intellectual

Трэба ўявіці Сізіфа шчаслівым. Хронікі беларускага інтэлектуала

“Гэтая кніга шмат пра што і пра каго, але найперш яна пра стваральнікаў… Пра тых хто дабрахоць падняў з поду і ўскінуў сабе на плечы цяжар, які ён называе “мая краіна”. З дня ў дзень яны рушаць з гэтым цяжарам усё вышэй і вышэй, каб аднойчы ўбачыць, як камень з грукатам зноў скоціцца долу. А значыць трэба яшчэ раз вяртацца да пачатку пачаткаў… І мы вяртаемся!” — піша з нагоды выхаду Валянцін Акудовіч у фэйсбуку.

Валянцін Акудовіч — філосаф, эсэіст, паэт, хросны бацька Бум-Бам-Літа. Нарадзіўся ў 1950 у Свіслачы. Займаўся турызмам, скончыў Літінстытут у Маскве (1980). У 1991—1999 працаваў у штотыднёвіку “Культура” (рэдактар аддзела, першы намеснік галоўнага рэдактара). Затым (1999—2000) быў рэдактарам аддзела філасофіі і замежнай літаратуры часопіса “Крыніца”. Быў намеснікам галоўнага рэдактара філасофскага часопіса “Фрагменты”, выкладаў у Беларускім калегіуме (куратар аддзялення філасофіі і літаратуры).

Аўтар філасофскіх і літаратурна-мастацкіх кніг “Мяне няма. Роздумы на руінах чалавека” (1998), “Разбурыць Парыж” (2004), “Дыялогі з Богам” (2006), “Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці” (2007), “Кніга пра нішто” (2012), “Прачнуцца ранкам у сваёй краіне” (2015). Асобныя тэксты друкаваліся ў ЗША, Польшчы, Расіі, Чэхіі, Македоніі, Сербіі, Украіне, Літве, Башкірыі, Манголіі. Кніга “Дыялогі з Богам” перакладзеная на польскую мову (2008), а кніга “Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці” на літоўскую, расійскую і нямецкую мовы.

Жыве ў Менску.

ISBN: 9786094920202
Publisher: Логвінаў

More by this author

BEL
Absence code

Valentin Akudowitsch

Absence code

Код адсутнасці

€ 13.00

BEL
I'm not here

Valentin Akudowitsch

I'm not here

Мяне няма

€ 15.00

Similar books

BEL
The Career of Mikadzyma Dyzma

Tadeusz Dołęga-Mostowicz

The Career of Mikadzyma Dyzma

Кар'ера Мікадзіма Дызмы

Out of stock

BEL
Beyond the Blue Mountain

Meir Shalev

Beyond the Blue Mountain

За Сіняй Гарой

Out of stock

BEL
Driving School in Vilnius

Felix Ackermann

Driving School in Vilnius

Аўташкола па-виіленску

€ 13.00

BEL
Seven good years

Etgar Keret

Seven good years

Сем добрых гадоў

€ 11.00

BEL
Suddenly, a Knock on the Door

Etgar Keret

Suddenly, a Knock on the Door

Раптам стук у дзверы

€ 13.00